Сіноптыкі: Заўтра ў Беларусі без ападкаў, чакаецца да 25 марозу
Уначы будзе 14-21 градуса ніжэй за нуль, месцамі — на некалькі градусаў ніжэй.
У дзённыя гадзіны прагназуецца 10-17 марозу. Вецер паўночна-ўсходні, 3-8 метраў за секунду.
У бліжэйшыя дні антыцыклон, сфармаваны ў арктычным паветры, прынясе ў Беларусь яшчэ большы мароз. У нашай краіне чакаецца да 29 градусаў марозу.
Фота — БЕЛТА