СК: Размову консула з польскімі актывісткамі запісвалі без ведама дыпламата

СК: Размову консула з польскімі актывісткамі запісвалі без ведама дыпламата

Размову польскага консула Анджэя Рачкоўскага з арыштаванымі актывісткамі польскіх арганізацый запісвалі без ведама дыпламата. Гэта прызнаў старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара.

На прэс-канферэнцыі 14 чэрвеня журналістам паказалі відэа размоваў консула з актывісткамі Саюза палякаў Бярнацкай, Панішавай і Цішкоўскай. Дыпламат размаўляў з імі наконт магчымасці выезду ў Польшчу і пытаўся пра іх згоду.

Адказваючы на пытанне журналісткі БелаПАН Таццяны Каравянковай, старшыня СК заявіў, што следчыя маюць санкцыю пракурора на следча-аператыўныя дзеянні адносна затрыманых актывістак, у тум ліку — негалосныя. Пры гэтым ён прызнаў, што польскаму дыпламату не паведамілі, што яго сустрэча з затрыманымі па "справе палякаў" запісваецца.

"Магчыма ён здагадваўся, але ведаць ён гэтага, напэўна, не ведаў", — заявіў Дзмітрый Гара. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі