Скандал: прадстаўнік Мінфіна ЗША заявіў, што Пуцін карумпаваны "шмат гадоў"

Скандал: прадстаўнік Мінфіна ЗША заявіў, што Пуцін карумпаваны "шмат гадоў"

Намеснік міністра фінансаў ЗША заявіў, што Уладзімір Пуцін карумпаваны "шмат гадоў". Адам Шубін лічыць, што ў расійскага прэзідэнта вялікі досвед у тым, каб хаваць сапраўдны памер свайго багацця. У праграме ВВС "Панарама" чыноўнік адзначыў, што амерыканскім уладам вядома пра гэта. Праўда, ён не гатовы назваць сумы, якой можа валодаць Пуцін. Аднак у праграме цытуецца сакрэтная справаздача ЦРУ, у якой яна называецца — каля 40 мільярдаў долараў.

Былыя расійскія чыноўнікі, бізнесмены, сілавікі, якія жывуць цяпер на Захадзе, кажуць, што часткова грошы расійскага прэзідэнта — гэта "ахвяраванні" алігархаў.

Расійскія ўлады традыцыйна заяўляюць, што публікацыі, праграмы пра багацці Уладзіміра Пуціна "абсурдныя". Абвяргае іх і сам Пуцін, адзначае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі