Скандал з Хабам, вучэнні з “Вагнерам”, межы і абмен палоннымі — эфір з Бульбам
Сяргей Бульба / Еўрарадыё
Сітуацыя вакол Беларускага моладзевага хаба не толькі не вырашылася, але і нараджае ўсё новыя скандалы. А галоўнае — пакідае ў стане няпэўнасці як ініцыятывы, што ладзілі ў Хабе свае актыўнасці, так і беларусаў, найперш дзяцей, што ў тых актыўнасцях бралі ўдзел. Да ўсяго, дае лукашэнкаўскай прапагандзе нагоды пакпіць з дэмсіл і не вельмі пазітыўна (мякка кажучы) уплывае на імідж беларускай дыяспары.
Што прымусіла палітычнага актывіста ўвязацца ў гэтую відавочна эканамічную гісторыю і што сёння адбываецца з Хабам? Ці магчыма вырашыць канфлікт мірным шляхам і чаму маўчаць людзі, якія запрасілі Бульбу “разруліць” сітуацыю? Ці сапраўдны ліст ад “Белага легіёна”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны актывіст, заснавальнік “Белага легіёна” Сяргей Бульба.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.