"Схіляем галаву перад вашай мужнасцю" — Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў
Сцяг на вызваленай украінскай зямлі / facebook.com/GeneralStaff.ua
Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская запісала віншаванне з Днём незалежнасці Украіны, які адзначаецца 24 жніўня. Яна звярнулася да ўкраінцаў і асабіста да прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.
"Мы схіляем галаву перад вашай мужнасцю і стойкасцю. Вашая барацьба за сваю свабоду натхняе ўвесь свет, — кажа Ціханоўская. — Я ганаруся тым, што ў гэтай барацьбе дапамагаюць беларусы... Мы адновім добрыя адносіны паміж нашымі народамі, а тыя, хто ўвязаў нашую краіну ў вайну, абавязкова панясуць адказнасць".
Святлана Ціханоўская пажадала ўкраінцам сустрэць "наступны Дзень незалежнасці ў мірнай і свабоднай Украіне".
Аляксандр Лукашэнка віншаваў не кіраўніцтва Украіны, а толькі народ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.