Скрасці ўсё: Беларусь як выспа піратаў і шулераў — эфір з Кныровічам
Кадр з фільма "Піраты Карыбскага мора"
Словы Лукашэнкі, скіраваныя да кіраўніцтва Беллегпрама, з парадай як навучыцца шыць модную вопратку сталі мемам: “Хто перашкаджае скрасці гэтыя лякалы за мяжой?” Іншая справа, што гэты мем даўно стаў рэчаіснасцю для лукашэнкаўскага рэжыма і яго “моцных гаспадарнікаў”. Прычым, узаконенай рэчаіснасцю.
Ці можна сапраўды казаць, што рэжым займаецца пірацтвам, і што змяняе факт узаконьвання так званымі дэпутатамі гэтых дзеянняў? Як гэта адбіваецца на дабрабыце гаспадароў беларускай “Тартугі”? Заклікі вяртацца, скіраваныя да вымушаных мігрантаў, — жаданне вярнуць збеглых рабоў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.