Скутарыст у Віцебску ўрэзаўся ў тралейбус (фота)
У Віцебску ў ноч на 2 траўня адбылося ДТЗ, у выніку якога адзін з удзельнікаў апынуўся ў лякарні, паведамляе абласная ДАІ.
Аварыя здарылася каля 1-й гадзіны ночы на перакрыжаванні вуліц Праўды і Церашковай. 29-гадовы віцяблянін на скутары "Hors" урэзаўся тралейбус, які спыніўся. каля скрыжавання. Пры ДТЗ скутарыст атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў аддзяленне хірургіі Віцебскай абласной клінічнай лякарні.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
ДАІ Віцебскай вобласці