Славуты дызайнер Уладзімір Цэслер святкуе сваё 70-годдзе
Мастаку і дызайнеру Уладзіміру Цэслеру сёння спаўняецца 70 гадоў.
Свой юбілей Цэслер адзначае не ў Беларусі: 21 жніўня ён пакінуў краіну з меркаванняў бяспекі. Пасля выбараў Цэслер уваходзіў у Каардынацыйную раду і адчуў ціск з боку беларускіх уладаў.
Еўрарадыё віншуе Майстра і зычыць доўгіх і плённых гадоў жыцця!
Дарэчы, Уладзімір Цэслер быў госцем праграмы "Ідэя Х", дзе разважаў пра беларускую нацыянальную ідэю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.