Следчы камітэт атрымаў заяву з патрабаваннем распачаць справы аб збіцці людзей

Следчы камітэт атрымаў заяву з патрабаваннем распачаць справы аб збіцці людзей

Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі падаў заяву ва ўпраўленне Следчага камітэту Мінска. У ёй патрабуецца распачаць крымінальныя справы па фактах ужывання гвалту і спецсродкаў 8 лістапада ў сталіцы на вулічнай акцыі "Марш народаўладдзя". Як вядома, у гэты дзень было затрымана больш за тысячу чалавек.

Заяву падпісалі шэсць беларускіх праваабарончых арганізацый. У ёй прыводзіцца 13 фактаў гвалту і выкарыстання спецсродкаў, якія адбываліся з парушэннем заканадаўства. Аўтары заявы абураны, што ва ўнутраным дворыку Савецкага РУУС Мінска затрыманыя стаялі па 8-9 гадзін тварам да сцяны і паднятымі рукамі (ёсць фота і відэа). Патрабуецца распачаць крымінальную справу аб перавышэнні супрацоўнікамі міліцыі службовых паўнамоцтваў (ч. 3 арт. 426 КК).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі