Следчы камітэт: Лёгкаатлетку Балыкіну забілі малатком пад уздзеяннем марыхуаны

Следчы камітэт: Лёгкаатлетку Балыкіну забілі малатком пад уздзеяннем марыхуаны

Расследаванне забойства лёгкаатлеткі Юліі Балыкінай завершанае. Справа перададзеная ў пракуратуру Мінска, 6 траўня матэрыялы трапяць у суд.

Нагадаем, што трагедыя адбылася крыху больш за чатыры месяцы таму. Балыкіна вярнулася з працы дадому і перастала выходзіць на сувязь з сябрамі.

Як даведалася тады Еўрарадыё, падазрэнні леглі на Дзмітрыя В. — былога хлопца Юліі Балыкінай. Як расказвалі сябры лёгкаатлеткі, пара рассталася праз несумленнасць хлопца ў фінансавых пытаннях. Былы кавалер рабіў рамонт у кватэры спартсменкі. У той трагічны вечар, як гавораць у Следчым камітэце, Дзмітрый В. быў пад уздзеяннем наркотыкаў.

“Гэта была марыхуана”, — сцвярджае Яўген Архірэеў, намеснік начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску.

Следчы камітэт: Лёгкаатлетку Балыкіну забілі малатком пад уздзеяннем марыхуаны

Следства лічыць, што абвінавачаны 12 разоў  ударыў ахвяру малатком па галаве. Потым заматаў цела ў поліэтылен, загрузіў у аўтамабіль “КІА”, які належаў Балыкінай, і вывез у лес пад вёску Старына Смалявіцкага раёна. Машыну проста кінуў у Жодзіне. 

Калі праваахоўнікі трапілі ў кватэру Балыкінай, то зразумелі, што сутыкнуліся з забойствам.

“Кроплі крыві былі ў ваннай, калідоры, у пад’ездзе і непасрэдна ў аўтамабілі”, — кажа Яўген Архірэеў. 

Следчы камітэт: Лёгкаатлетку Балыкіну забілі малатком пад уздзеяннем марыхуаны
Той самы аўтамабіль "КІА". Фота Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь

За забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю, згон аўтамабіля і крадзеж абвінавачанаму пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі, ці пажыццёвае зняволенне, ці смяротнае пакаранне. 

Следчы камітэт: Лёгкаатлетку Балыкіну забілі малатком пад уздзеяннем марыхуаны

Грамадзянін Расіі Дзмітрый В. вонкава не падобны да жорсткага чалавека. Еўрарадыё пагутарыла з некалькімі сведкамі, якія яго добра ведаюць.

Адзін з былых сяброў, які навучаўся з Дзмітрыем у рагачоўскім каледжы, гаворыць, што той нарадзіўся ва Украіне, але потым сям’я пераехала ў Расію. Бацькі трагічна загінулі, і хлопца забралі ў Рагачоў дзядзька і цётка. Знаёмы апісаў Дзмітрыя як “ветранага хлопца”, які мае дзіця ў Маскве.

Па словах другога знаёмага Дзмітрыя і Юліі, канфліктаваць пара пачала праз рамонт у доме Балыкінай.

Еўрарадыё пагутарыла і з чалавекам, да якога Юлія Балыкіна прыходзіла незадоўга да смерці са скаргамі на Дзмітрыя В.

“Яна перадала словы Дзмітрыя: “Цалкам мяне кінеш — зраблю такое, праз што траплю ў турму”, — узгадвае крыніца.  

Следчы камітэт: Лёгкаатлетку Балыкіну забілі малатком пад уздзеяннем марыхуаны

Юлію Балыкіну ў лясах Смалявіцкага раёна шукалі 17 дзён — і праваахоўнікі, і валанцёры з атрада “Анёл”. Лёгкаатлетка пераехала ў Беларусь з Запарожжа і хутка ўлілася ў склад нацыянальнай зборнай. Яна выступала на Алімпіядзе-2012. Спадзяваліся, што Балыкіна годна заменіць нашу алімпійскую чэмпіёнку Юлію Несцярэнка. Але кар’ера не склалася, Балыкіна атрымала дыскваліфікацыю за допінг. Пры канцы 2015 года ў яе заканчваўся тэрмін дыскваліфікацыі. Наколькі вядома Еўрарадыё, яна не збіралася вяртацца ў вялікі спорт, а хацела засяродзіцца на трэнерскай працы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі