Следчы камітэт назваў імёны затрыманых чыноўнікаў Гомельскага аблвыканкама

Пра іх затрыманне стала вядома ўдзень у панядзелак. Чыноўнікаў падазраюць у злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі.



Як паведамляе БЕЛТА, першы намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Банчук курыраваў пытанні сельскай гаспадаркі і галіны, звязаныя з ёй. Намеснік старшыні Віктар Трызна апекаваўся сацыяльнай сферай. Іншыя падрабязнасці расследавання крымінальнай справы пакуль не абвяшчаюцца.



Крымінальную справу супраць іх пачала Генеральная пракуратура па матэрыялах Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС.



Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі