Следчы камітэт не будзе правяраць, ці ўчыніў Лукашэнка захоп улады
Следчы камітэт адмовіўся праводзіць праверку па заяве кіраўніка Руху "За свабоду" Юрася Губарэвіча. Палітык падаваў заяву на Аляксандра Лукашэнку, падазраючы яго ў дзеяннях, накіраваных на захоп улады (ч. 3 арт. 357 Крымінальнага кодэкса).
"Паколькі Ваш зварот носіць агульны характар, па выніках яго разгляду падстаў для парвядзення Следчым камітэтам праверкі непасрэдна па дадзеным звароце і прыняцця рашэнняў у парадку, устаноўленым Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, не маецца", — гаворыцца ў адказе, які падпісаў начальнік галоўнага ўпраўлення працэсуальнага кантролю С. Цішук.
Губарэвіч такім адказам не задаволены. "На думку СК, зварот (насамрэч была пададзена заява) носіць агульны характар. Напэўна, лічаць, што фактаў і доказаў не дастаткова. Насамрэч доказная база напаўняецца кожны дзень. І справа абавязкова атрымае ход. Ужо пры новай уладзе", — піша ён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.