Следчы камітэт Расіі назваў прозвішча мужчыны, які ўчыніў тэракт у метро

Следчы камітэт Расіі назваў прозвішча мужчыны, які ўчыніў тэракт у метро

Следчы камітэт Расіі назваў прозвішча мужчыны-смяротніка, які 3 красавіка ўчыніў тэракт у метро Санкт-Пецярбурга. Гэта — Акбаржон Джалілаў. Днямі яму споўнілася 22 гады. Генетычныя сляды Джалілава выявілі і на сумцы, пакінутай на станцыі метро “Плошча Паўстання” (яго датычнасць пацвярджаюць і камеры відэаназірання). У ёй было выбуховае прыстасаванне, якое было абясшкоджанае.

У выніку тэракту (выбух адбыўся ў вагоне цягніка паміж станцыямі “Сянная плошча” і “Тэхналагічны інстытут-2”) загінулі 14 чалавек, 49 пацярпелых знаходзяцца ў бальніцах.

Ёсць звесткі, што Акбаржон Джалілаў — ураджэнец Кыргызстана, расійскае грамадзянства ён атрымаў шэсць гадоў таму. Малады чалавек разам з бацькам працаваў у аўтамайстэрні. Ён не меў праблемаў з законам і не стаяў на ўліку. Аднак мог быць удзельнікам арганізацыі, звязанай з тэрарыстычнай групоўкай “Ісламская дзяржава”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі