Следчы камітэт знайшоў карупцыю ў Генпракуратуры і Мінбудархітэктуры

Папярэднія вынікі расследавання паказалі, што карані карупцыі па гэтай справе сыходзяць у кіраўніцтва Міністэрствы архітэктуры і будаўніцтвы і Генеральнай пракуратуры, піша "Ежедневник".



У справе фігуруюць асобы з ліку былога і цяперашняга кіраўніцтва Міністэрства архітэктуры і будаўніцтвы, а таксама Генеральнай пракуратуры. Адны з іх ужо ўведзены ў статус падазраваных, іншыя пакуль праходзяць у якасці сведак, але вельмі хутка могуць перайсці ў іншую катэгорыю. Менавіта крымінальная справа "Маналітграда" стала адной з прычынаў нашумелай адстаўкі намесніка генеральнага пракурора Аляксандра Архіпава.



Першая крымінальная справа па "Маналітграду" была пачатая Следчым камітэтам у кастрычніку 2013 года. Тады дырэктара прадпрыемства Сяргея Парменава затрымалі пры атрыманні хабару ў 95 мільёнаў рублёў "за своечасовасць плацяжоў па выніках выканання субпадрадных работ" пры будаўніцтве дома ў пасёлку Юбілейны Мінскага раёна.



Крыху пазней аператыўнікі сталічнага УБЭП паведамілі пра новую крымінальную справу — цяпер на папярэдніка Парменава на дырэкарскай пасадзе Валерыя Пракудзіна. Паводле звестак следства, ён аформіў на працу свайго знаёмага і дачку сужыцелькі. Потым вылучыў ім па-за чаргой службовае жыллё, якое пасля было прыватызаванае і паспяхова прададзенае.



Па выяўленых карупцыйных фактах ужо прыцягнутыя да адказнасці не толькі сам Сяргей Парменаў і яго папярэднік Валерый Пракудзін, але таксама намеснік гендырэктара па вытворчасці Анатоль Шкурынскі. Дарэчы, абодва кіраўнікі буйнога дзяржпрадпрыемства вельмі маладыя для такіх пасадаў. Гендырэктару Парменаву споўнілася толькі 30 гадоў, а яго намесніку Шкурынскаму — 31 год. У аператыўных службаў ёсць звесткі, што яны атрымалі свае пасады праз карупцыйныя сувязі ў Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва. Гэтая інфармацыя правяраецца.



У справе гаворыцца, што з сакавіка па кастрычнік 2013 года Парменаў атрымаў 228 мільёнаў рублёў хабару. Наконт Пракудзіна таксама высветліліся новыя факты. Апынулася, што ён падарыў сваім сваякам і палюбоўніцам не дзве кватэры, а ўжо "як мінімум тры".



Але самымі цікавымі сталі факты карупцыйных сувязяў падазраваных з намеснікам генпракурора Аляксандрам Архіпавым і яго жонкай Ірынай Архіпавай, якая і цяпер займае пасаду першай намесніцы міністра архітэктуры і будаўніцтвы. Следства кажа, што Парменаў і Анатоль Шкурынскі ў сакавіку 2013 года падарылі намесніку генпракурора дарагі посуд Zepter для яго жонкі да 8 Сакавіка. Каштаваў падарунак 10 мільёнаў рулёў. Гэтая лічба абурыла Аляксандра Лукашэнку, калі яму даклалі пра гэта. Вынікам стала адстаўка Аляксандра Архіпава і крымінальная справа на яго за злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі.



Фота — welcome-moldova.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі