Следчы камітэт зняў ролік пра чыноўніка-хабарніка
Скрыншот з відэа
Следчы камітэт Беларусі апублікаваў на Youtube ролік пра чыноўніка-хабарніка. У сваім кабінеце ён бярэ грошы ад бізнесмэна. А пазней, адправіўшыся ў адпачынак, замест нумара гатэля трапляе ў турэмную камеру.
"Мараль гісторыі простая: чалавек — стваральнік свайго лёсу і сам вырашае, правесці яму адпачынак на курорце ці ў месцах пазбаўлення волі, — тлумачаць аўтары роліка. — Толькі не заўсёды разуменне гэтага факту прыходзіць своечасова".
9 снежня адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з карупцыяй. Гэтым відэа Следчы камітэт спадзяецца ацверазіць тых, хто задумаў службовыя злачынствы. Бо "адпачываць давядзецца ад усяго, што ў гэтым жыцці сапраўды дорага, прычым фактычна па сваёй жа волі".