“Следчы сказаў, 25-га нікога не разганялі”: Раман Васільеў піша з “валадаркі"

“Следчы сказаў, 25-га нікога не разганялі”: Раман Васільеў піша з “валадаркі"

Жонка затрыманага па справе аб “падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” Рамана Васільева атрымала ліст ад свайго мужа з СІЗА па вуліцы Валадарскага ў Мінску. У лісце Раман піша Касі, што пачуваецца нармальна, шкадуе, што яму не перадаюць кнігі.

Пра гэта Еўрарадыё распавяла яго жонка Кася Васільева: “Ён напісаў, што ўсё добра. Палову ліста ён напісаў 25 сакавіка, палову — 26-га. Напісаў, што следчы па яго справе сказаў, што 25 сакавіка нікога не разганялі. Шкадуе, што яму не перадаюць кнігі, але іх прыносяць пачытаць. Наконт умоваў напісаў толькі, што не халодна”.

Рамана Васільева затрымалі па падазрэнні ў “падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”. Пасля дома ў яго быў праведзены ператрус. Ён сябра зарэгістраванага ў Чэхіі “Маладога фронту”, па згаданай справе праходзяць яшчэ некалькі яго паплечнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі