Следчыя: Малазійскі лайнер над Данецкам імаверна падбілі “Букам”
Абломкі, знойдзеныя на месцы падзення лайнера, хутчэй за ўсё належалі ракеце, якая і знішчыла самалёт
Міжнародная следчая група, якая займаецца расследаваннем крушэння самалёта “Малазійскіх авіяліній” над Данецкам, вывучае абломкі тэхнікі, знойдзеныя на месцы катастрофы. Як пазначана на сайце Савета па бяспецы Нідэрландаў, часткі ракетнай сістэмы “Бук”, з якога, магчыма, быў збіты малазійскі лаёнер, маглі апынуцца ў распараджэнні следчых.
Вывучэнне гэтых частак мае асаблівае значэнне, бо яны могуць дапамагчы следству ў вызначэнні вінаватых у крушэнні лайнера. Аднак пакуль следства не мае доказаў, што паміж знойдзенымі часткамі і падзеннем самалёта ёсць “прычынна-выніковая сувязь”.
Міжнародная следчая група звернецца па дапамогу міжнародных экспертаў-крыміналістаў у галіне ўзбраенняў, паведамляе ВВС.
Раней галандскі пракурор Фрэд Вестэрберк, які ачольваў расследаванне катастрофы, заявіў, што версія з удзелам “Бука” лічыцца прырытэтнай.
“Боінг-777”, які выконваў рэйс МН-17 з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, быў збіты 17 ліпеня 2014 года над тэрыторыяй усходняй Украіны, што знаходзіцца пад кантролем прарасійскіх сепаратыстаў. Загінулі ўсё 298 чалавек, якія былі на борце.
Адразу пасля здарэння з’явілася версія, што самалёт збілі з комплекса “Бук” расійскай вытворчасці, які знаходзіўся на акупаванай сепаратыстамі тэрыторыяй. Расійскі бок адмаўляе сваю прыналежнасць да інцыдэнту.
Фота: REUTERS