Следства па выбуху каля віцебскага КДБ завершанае

Як паведамляла Еўрарадыё, выбух адбыўся 11 лістапада 2012 года. Абвінавачанне ў арганізацыі выбуху выставілі 42-гадовай раней судзімай віцяблянцы, інфармуе БелаПАН. Яе абвінавацілі ў асабліва злосным хуліганстве. У дзеяннях абвінавачанай следчыя ўгледзелі "выключна хуліганскі матыў".



Падчас папярэдняга следства жанчына цалкам прызнала віну ў злачынства, прыняла ўдзел у следчым эксперыменце. Як інфармуюць следчыя, яна падрабязна апісала механізм вырабу выбуховага прыстасавання, а таксама пры ўдзеле панятых і на відэазапіс паэтапна апісала парадак дзеянняў на месцы злачынства.



У рамках расследавання праведзена больш за 700 допытаў, каля 270 судовых экспертыз, у тым ліку з дапамогай экспертнай службы Следчага камітэта Расіі.



Фота з архіву Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі