“Слуцк” прайграў “Нафтану” — 0:1
Клуб застаецца аўтсайдэрам чэмпіяната пасля шасці гульняў.
У панядзелак, 18 траўня, матчам “Слуцк” — “Нафтан” завяршыўся 6-ы тур чэмпіяната Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі. Сёлетні аўтсайдэр вышэйшай лігі мінімальна саступіў “хімікам” — 0:1, аўтарам гола стаў гулец навапалачан Руслан Гунчак.
Нагадаем таксама вынікі іншых матчаў, якія прайшлі ў рамках 6-га тура чэмпіяната: "Шахцёр" — БАТЭ — 0:0, "Дынама" Мн — "Граніт" — 1:0, "Белшына" — "Дынама" (Брэст) — 2:0, "Нёман" — "Тарпеда-БелАЗ" — 0:1, "Славія" — "Віцебск" — 4:0, “Гомель” — “Мінск” — 3:0.
На першым месцы ў турнірнай табліцы барысаўскі БАТЭ з 16 ачкамі, на другім — салігорскі “Шахцёр” (12), на трэцім — “Нафтан” (12), які змясціў з гэтай пазіцыі мінскае “Дынама”.
На зымку гулец "Нафтана" Руслан Гунчак. Фота: by.tribuna.com