Смак і раскалбас на "Мотальскіх прысмаках": рэпартаж з Палесся

Смак і раскалбас на "Мотальскіх прысмаках": рэпартаж з Палесся

"Мотальскія прысмакі" — культавы беларускі фэст кілбас і ўсяго такога, які праводзіцца ў мястэчку Моталь на Палессі. Там заўжды адбываецца нейкі трэш. З таго, што нельга забыць: "Джаконда" з кілбасы; дракон з кілбасы; ровар з кілбасы; трыа з курыных тушак, што граюць на гітарах з гуркоў.

Але гэта было даўно. А сёлета "Мотальскія прысмакі" неяк супакоіліся і ўсерадніліся. Мы ехалі за трэшам, а атрымалі нешта накшталт рэпетыцыі абласных "Дажынак". На вялікім кірмашы тут гандлююць літаральна ўсім: ад крафтавых рушнікоў да махровай кітайшчыны. Побач можна знайсці любога кшталту закаткі, мяса і рыба.

З часам у "Мотальскіх прысмакаў" з'явілася цікавая сацыяльная роля. Палескія экспаты плануюць паездкі да бацькоў акурат так, каб трапіць на гэты фэст. Сюды прыязжаюць з Мінска, Гродна, Магілёва... Набываюць прысмакі — і едуць далей, да тых, каго пакінулі на "малой Радзіме".

Еўрарадыё патаўклося на "Мотальскіх прысмаках", далей наш невялічкі фотарэпартаж:

Смак і раскалбас на "Мотальскіх прысмаках": рэпартаж з Палесся
"Мотальскія прысмакі" / Еўрарадыё
Смак і раскалбас на "Мотальскіх прысмаках": рэпартаж з Палесся
"Мотальскія прысмакі" / Еўрарадыё
Смак і раскалбас на "Мотальскіх прысмаках": рэпартаж з Палесся
Нешта на гэтым фота не так / Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі