Смерць Аляксандра Тарайкоўскага — відэа з іншага ракурса. 18+

Смерць Аляксандра Тарайкоўскага — відэа з іншага ракурса. 18+

У рэдакцыю Еўрарадыё перадалі відэа, на якім бачна, як 10 жніўня 2020 года ў Мінску на Пушкінскай плошчы загінуў Аляксандр Тарайкоўскі. Яно знятае з іншага ракурса — і дапаўняе ролік, вядомы раней.

На відэа бачна, як Тарайкоўскі (гэта дакладна ён — ідэнтыфікавалі Conflict Intelligence Team і пацвердзіла жонка) ідзе да ланцугу сілавікоў. У яго ў руках нічога няма. Ён нічога не кідае ў іх бок. Далей — стрэл. Тарайкоўскі спыняецца і апускае рукі. Праз некалькі секунд ён упадзе — гэта бачна з другога відэа.

Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі агучвала зусім іншую версію гібелі пратэстоўцы на Пушкінскай плошчы:

"Падчас супрацьстаяння са спецназам, які прыбыў для дэблакавання плошчы, адзін з пратэстуючых спрабаваў кінуць неўстаноўленую выбуховую прыладу ў бок праваахоўнікаў. Яна выбухнула ў руцэ, мужчына атрымаў траўмы несумяшчальныя з жыццём".

Нашае відэа абвяргае гэтую версію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі