СМІ: Чачэнскія найміты адрэзалі вушы ўжо мёртваму ўкраінскаму камандзіру
9 траўня ва ўкраінскім горадзе Марыупаль ішлі жорсткія баі.
Каля 60 узброеных прарасійскіх баевікоў атакавалі будынак міліцыі ў гэтым украінскім горадзе, але атрымалі адпор. Як піша ў сацыяльных сетках міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў, да гараддзела міліцыі прыбылі падраздзяленні ўзброеных сілаў з бронетэхнікай і спецаддзел "Амега" Нацыянальнай гвардыі. У баі ўдзельнічала і спецпадраздзяленне МУС "Азоў". 20 баевікоў было забіта, 4 узятыя ў палон. Значная частка нападнікаў кінулі зброю і паўцякалі. З украінскага боку былі страты.
Спачатку пра адрэзаныя вушы і выкалатыя вочы ўжо мёртвага намесніка камандзіра Днепрапятроўскага батальёна тэрытарыяльнай абароны Сяргея Дземідзенкі напісаў кандыдат у прэзідэнты Алег Ляшко. Цяпер гэта пацвярджае актывіст Сяргей Іваноў. Ён піша, што злачынства ўчынілі чачэнскія найміты-кадыраўцы. Яны здзекаваліся над целам загінулага разам з "рускімі "зялёнымі чалавечкамі", сцвярджае Іваноў.
Раней з'яўлялася інфармацыя пра тое, што ў Славянску і ў іншых "гарачых кропках" на ўсходзе Украіны на баку прарасійскіх баевікоў ваююць сотні ўраджэнцаў Каўказу. Пра гэта гаварылі і ўкраінскія сілавікі, кіраўнікі антытэрарыстычнай аперацыі. Нібыта, загінулых чачэнцаў баевікі тайна хаваюць, каб не раскрыць іх прысутнасць ва Украіне.
Фота — Reuters