СМІ паведамляюць пра ўспышку COVID-19 у Стаўбцоўскім раёне

СМІ паведамляюць пра ўспышку COVID-19 у Стаўбцоўскім раёне

СМІ паведамляюць пра ўспышку COVID-19 у Стаўбцоўскім раёне. У раённым цэнтры, дзе жыве каля 17 тысяч чалавек, усе аддзяленні запоўнены пацыентамі з пнеўманіяй і каранавірусам, паведамляе Радыё Свабода. Хворых ужо пачалі развозіць па бальніцах у іншых раёнах. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, былы начальнік стаўбцоўскай міліцыі Іван Мамайка ў каментары nn.by называе Валожын, Слонім і Мінск.

Па словах Мамайкі, на базе Стаўбцоўскай цэнтральнай раённай бальніцы разгорнуты інфекцыйны шпіталь на 139 месцаў (па іншых звестках — на 134), у які шпіталізуюць людзей з запаленнем лёгкіх. А вось для пацыентаў з іншымі дыягназамі стварылі "чыстую зону", пад якую перапрафілявалі хірургічнае аддзяленне. Па словах дэпутата, апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх пакуль дастаткова. Чакаецца, што з Мінска на дапамогу прыедуць рэаніматолагі.

Па звестках Радыё Свабода, пазамінулай ноччу ў стаўбцоўскай бальніцы памерлі 5 чалавек (тры жанчыны і два мужчыны) з пнеўманіяй і каранавірусам. Яшчэ адзін чалавек са Стоўбцаў памёр ў бальніцы ў Слуцку. Але афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі, як і афіцыйнай статыстыкі па раёне, няма.

У Стаўбцах праходзяць пахаванні памерлых у закрытых трунах. На іх дапускаецца толькі некалькі чалавек.

СМІ паведамляюць пра ўспышку COVID-19 у Стаўбцоўскім раёне
svaboda.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі