InformNapalm: Расія ставіць яшчэ адну вайсковую частку на мяжы з Беларуссю

InformNapalm: Расія ставіць яшчэ адну вайсковую частку на мяжы з Беларуссю

Cайт міжнароднай выведвальнай супольнасьці InformNapalm паведамляе пра яшчэ адну расійскую вайсковую частку. Рэсурс аналізуе звесткі з адкрытых крыніц і сцвярджае, што новая частка з’явіцца ва Унечы, што ў 48 кіламетрах ад беларускай мяжы.

Да Касцюковіч адтуль 80 км, а да Магілёва — 230. Раней пра такія ж планы паведамлялі і рэгіянальныя расійскія СМІ.

Паводле ўкраінскіх аналітыкаў, частка ва Унечы будзе выконваць задачы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння: захоўванне боепрыпасаў, тэхнікі і г. д. Колькасць вайскоўцаў, паводле папярэдніх ацэнак, складзе да 500 чалавек. 

Такім чынам, гэта будзе ўжо трэці расійскі вайсковы аб'ект уздоўж мяжы з Беларуссю: раней паведамлялася пра фармаванне мотастралковай брыгады ў Клінцах Бранскай вобласці і мотастралковай дывізіі ў Ельні Смаленскай вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі