СМІ: Расійскі бюджэт кампенсуе "Газпраму" $1 млрд за зніжку на газ для Беларусі

СМІ: Расійскі бюджэт кампенсуе "Газпраму" $1 млрд за зніжку на газ для Беларусі

Беларусь дамаглася зніжэння цаны на расійскі газ. Аднак расійскаму бюджэту давядзецца плаціць кампенсацыю "Газпраму", піша газета "Коммерсант". Сёлета гэтая сума складзе 25 млрд расійскіх рублёў, у наступным — яшчэ 56 млрд рублёў. Агулам гэта каля 1,4 млрд долараў. Беларускі бок, у сваю чаргу, абавязаўся адмяніць павышэнне тарыфаў на транзіт расійскай нафты і ўжо зрабіў гэта. Таксама выданне сцвярджае, што Мінск паабяцаў падпісаць пагадненне аб стварэнні адзінага энергетычнага рынку Беларусі і Расіі.

Беларусь мусіць заплаціць доўг за пастаўкі газу (да 300 млн долараў), які раней яна не прызнавала. Фактычная рублёвая цана газу будзе зніжана задняй датай з 1 ліпеня прыкладна на 30%. "Коммерсант" піша, што ўжо сёлета беларускі бок зэканоміць каля 400 мільёнаў долараў. Пры гэтым фактычны тарыф для Беларусі будзе разлічвацца як сярэдняя цана па Адзінай сістэме газазабеспячэння Расіі, памножаную на падвышаючы каэфіцыент. Формулу замацуюць ў міжурадавым пагадненні. У наступным годзе цана для Беларусі павінна скласці каля шасці тысяч расійскіх рублёў за тысячу кубаметраў. Гэта каля 96 долараў па сённяшнім курсе, або на 80% танней за сярэднюю еўрапейскую цану на газ на сённяшні дзень.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі