СМІ: Рэзідэнцыя пад Мінскам — не для Лукашэнкі, а для Гуцарыева

СМІ: Рэзідэнцыя пад Мінскам — не для Лукашэнкі, а для Гуцарыева

"Прыватны дом адпачынку" каля вёскі Шаршуны пад Мінска будуецца не для кіраўніка Беларусі. Гатэльны комплекс "Краснасельскае", які раней належаў Кіраўніцтву справамі прэзідэнта, цяпер перайшоў ва ўласнасць расійскага алігарха Міхаіла Гуцарыева, піша партал tut.by са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

Як паведамляла Еўрарадыё, уласнік будоўлі трымаецца ў таямніцы, таму журналісты вырашылі, што там узводзіцца новая рэзідэнцыя Аляксандра Лукашэнкі.

Сядзіба займае каля 11 гектараў. Участак узяла ў арэнду на 100 гадоў кампанія "СертусАвія". Паводле звестак tut.by, гэта фірма Міхаіла Гуцарыева.

Адзін з чыноўнікаў Шаршунскага сельсавета пацвердзіў журналістам, што на землях былога гатэльнага комплексу размяшчаецца "прыватная рэзідэнцыя расійскага бізнэсоўца", але імя не назваў.

Forbes назваў сям'ю Міхаіла Гуцарыева самым багатым кланам у сучаснай Расіі па выніках 2016 года. Яе маёмасць ацэньваецца ў 9,8 млрд долараў. Сам Гуцарыеў ў рэйтынгу расійскіх мільянераў займае 16-е месца з капіталам 5,9 млрд долараў. У Беларусі яму належаць кампаніі "Слаўкалій", "Слаўнафтахім", гатэль "Рэнесанс" у Мінску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі