СМІ: У Мінску прыпынена будаўніцтва "Газпрам цэнтра"

СМІ: У Мінску прыпынена будаўніцтва "Газпрам цэнтра"

У Мінску на скрыжаванні вуліцы Філімонава і праспекта Незалежнасці прыпынена будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу "Газпрам цэнтра" (яно пачалося год таму на плошчы больш за 8 гектараў). Пра гэта паведамляе сайт naviny.by, які спасылаецца на дзве неназваныя незалежныя крыніцы, якія арыентуюцца ў сітуацыі. Прычынай спынення будаўніцтва, нібыта, сталі газавыя спрэчкі паміж Мінскам і Масквой. Беларускі ўрад настойваў на новай формуле разліку кошту расійскага газу, не аплочваў запазычанасць. "Газпрам", нібыта, дэманстрацыйна, прыпыніў фінансаванне праектаў, пакуль не вырашацца гэтае і іншыя пытанні.

Па іншай версіі, прыпыненне звязанае з тым, што праводзіцца карэктыроўка праекту "Газпрам цэнтра", і будаўніцтва хутка адновіцца.

У "Газпрам трансгаз Беларусь" сітуацыю сайту naviny.by каментаваць адмовіліся, прапанавалі дачакацца афіцыйнай інфармацыі, паколькі нейкае пытанне мусіць быць урэгуляванае "на сур'ёзным узроўні".

У комплексе мусяць з'явіцца офіс "Газпрама", паркінг, гасцініца, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, медцэнтр. Цэнтрам кампазіцыі стане будынак вышынёй 189 метраў. Паводле планаў, будаўніцтва мусіць быць закончана ў 2018 годзе. Інвестыцыі ацэньваюцца ў 900 млн долараў.

СМІ: У Мінску прыпынена будаўніцтва "Газпрам цэнтра"
Фота: realt.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі