СМІ: У ЗША хочуць ускладніць атрыманне “грын кард”

СМІ: У ЗША хочуць ускладніць атрыманне “грын кард”

У ЗША хочуць ускладніць уезд у краіну па “грын кард”. Як вынікае з законапраекта, апублікаванага Міністэрствам унутранай бяспекі краіны, дазвол на пражыванне ў Злучаных Штатах нельга будзе атрымаць тым асобам, якія разлічваюць на ўрадавую дапамогу, або калі ўлады палічаць, што такія асобы захочуць атрымаць дапамогу ў будучыні.

У Белым доме мяркуюць, што такі закон істотна знізіць колькасць ахвочых прыехаць у ЗША і яго добра ўспрымуць прыхільнікі Рэспубліканскай партыі перад выбарамі ў Кангрэс.

Паводле дакумента, ахвочыя атрымаць “грын карты” не змогуць разлічваць на бясплатную ежу, дапамогу па беспрацоўі і на бясплатныя лекі. Спрэчкі ідуць вакол таго, ці варта адмяняць дапамогу на дзяцей, бо можа так атрымацца, што дзеці мігрантаў фактычна пазбавяцца медыцынскай дапамогі і харчавання.

Раней амерыканскія ўлады заяўлялі, што знізяць колькасць мігрантаў. Сёлета ЗША разлічвае прыняць да 30 тысяч чалавек — мінімальная колькасць за ўсю гісторыю праграмы перасялення, піша РБК.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі