Дзіця і двое дарослых загінулі на пажары ў Віцебскай вобласці

Пажар на Шаркаўшчыне

Пажар на Шаркаўшчыне / Калаж Еўрарадыё

Дзіця і двое дарослых загінулі на пажары ў Віцебскай вобласці ўночы на 13 кастрычніка. Трагедыя здарылася на вуліцы Буйко ў аграгарадку Германавічы Шаркаўшчынскага раёна.

У 4:04 выратавльнікі атрымалі выклік на пажар у жылым доме, які належыў мясцовай жыхарцы 1997 года нараджэння. Калі пажар быў патушаны, там былі знойдзеныя тры целы: маці гаспадыні 1965 года нараджэння, яе сужыцеля 1970 года нараджэння і сына гаспадыні 2020 года нараджэння. “Работнікі МНС аказалі псіхалагічную дапамогу сваякам загінулага дзіцяці. Прычыны пажару высвятляюцца”, — каментуюць у Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі