У Польшчы разгортваюць новую амерыканскую супрацьракетную базу

База НАТА ў Рэдзікова

База НАТА ў Рэдзікова / polskieradio.pl

У Рэдзікова на поўначы Польшчы разгортваецца амерыканская база супрацьракетнай абароны. Яна пачне працаваць у бліжэйшыя тыдні.

Паводле слоў міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага, Вашынгтон даў дабро на тое, каб сістэма збівала "у тым ліку і расійскія ракеты, якія ляцяць у бок Польшчы, а не толькі іранскія, якія ляцяць у бок Злучаных Штатаў".

База ПРА ў Рэдзікава размешчана ў 165 км ад мяжы з Калінінградскай вобласцю Расіі. Яна мае радыёлакацыйную станцыю і тры пускавыя ўстаноўкі Mk-41, кожная з якіх узброеная васьмю ракетамі-перахопнікамі. Па дадзеных НАТА, база носіць выключна абарончы характар, хоць у Расіі яе, вядома ж, ацэньваюць як нарошчванне ядзернага патэнцыялу ЗША ў Еўропе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі