Украіна заклікае МАК адхіліць беларуску ад удзелу ў чэмпіянаце свету па барацьбе

Ірына Курачкіна

Ірына Курачкіна / БЕЛТА

Украіна заклікае Міжнародны алімпійскі камітэт адхіліць ад чэмпіянату свету па барацьбе, які ў канцы кастрычніка пройдзе ў Тыране, спартсменаў з Беларусі і Расіі. У лісце згадваюцца "нейтральныя" спартсмены, якія кваліфікаваліся на турнір, але "раней бралі ўдзел у мерапрыемствах у падтрымку вайны або выказвалі сваю падтрымку расійскай агрэсіі". У гэтым спісе ёсць і беларуска Ірына Курачкіна

У пачатку лета Украіна патрабавала зняць яе з Алімпіяды, паколькі яна ў 2023 годзе ўдзельнічала ў прапагандысцкіх мерапрыемствах разам з Віктарам Лукашэнкам, які знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі. У выніку ў Парыж яна не трапіла.

Украіна заклікае МАК "захаваць салідарнасць з украінскім народам і не дапускаць расійскіх і беларускіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў, пакуль працягваецца вайна".

Украіна заклікае МАК адхіліць беларуску ад удзелу ў чэмпіянаце свету па барацьбе
Украіна заклікае МАК адхіліць беларуску ад удзелу ў чэмпіянаце свету па барацьбе

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі