Украіна патрабуе зняць з Алімпіяды беларуску Ірыну Курачкіну

Ірына Курачкіна і Віктар Лукашэнка

Ірына Курачкіна і Віктар Лукашэнка / noc.by

Прадстаўнікі Украіны накіравалі ў Міжнародны алімпійскі камітэт ліст з патрабаваннем пазбавіць алміпійскіх ліцэнзій расійскіх і беларускіх барцоў, якія адкрыта падтрымліваюць расійскую агрэсію. Ліст падпісалі прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Украіны Вадзім Гутцайт, в. а. міністра моладзі і спорту Украіны Мацвей Бедны і прэзідэнт Асацыяцыі спартыўнай барацьбы Украіны Юрый Капытко.

У статусе нейтральнай спартоўкі алімпійскую ліцэнзію атрымала Ірына Курачкіна, якая ўваходзіць у зборную Беларусі па барацьбе. Прадстаўнікі Украіны спасылаюцца на тое, што ў 2023 годзе яна ўдзельнічала ў прапагандысцкіх мерапрыемствах разам з Віктарам Лукашэнкам — сынам Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніком Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. Віктар Лукашэнка за падтрымку расійскай агрэсіі трапіў пад санкцыі Канады, ЕС, ЗША, Аўстраліі, Новай Зеландыі і Вялікабрытаніі.

Таксама ўкраінцы патрабуюць зняць з турніру расіянак Дынару Кудаеву, Наталлю Малышаву, Вольгу Харашаўцаву. Кудаева на сваёй старонцы ў сацсетцы напісала пра смерць свайго бацькі, які загінуў на вайне супраць Украіны, і заклікала "ўшанаваць яго як героя". Гэты допіс упадабалі Харашаўцава і Малышава. Харашаўцава таксама падтрымала Кудаеву ў каментары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі