У Лукашэнкі знайшоўся кавалачак зямлі ля мора

Шэйман і іншыя датычныя да зямлі Лукашэнкі ля мора

Шэйман і іншыя датычныя да зямлі Лукашэнкі ля мора / Калаж БРЦ (створаны пры дапамозе AI)

У Лукашэнкі ёсць кавалачак зямлі на беразе Чорнага мора. Ён атрымаў яго ў верасні 2022 года, на наступны дзень пасля візіту ў Абхазію, акупаваную расіянамі.

Як высветлілі расследавальнікі з БРЦ, 20 гектараў зямлі "для рэалізацыі буйнога інвестыцыйнага праекта" ў вёсцы Кындыг належаць зарэгістраванаму ў Абхазіі ТАА "Жемчужина 2010". Гэтая кампанія на 90% належыць былому ахоўніку Лукашэнкі Аляксандру Раманоўскаму і на 10% — грамадзяніну Абхазіі Дато Квіцыніі.

Квіцынія ў размове з журналістамі пацвердзіў, што ён — падстаўная асоба для афармлення дакументаў.

"Я наогул не ў курсе... Паперы, па-мойму, на мяне зробленыя. Я нават не ў курсе, што там робяць, што не робяць", — сказаў саўладальнік "Жемчужины 2010". І дадаў, што за фармальны ўдзел у кампаніі яму заплацілі: "За дарогу, што я ездзіў, мае паслугі, а так, каб мне заплацілі... Асабліва вялікай сумы не далі".

Раманоўскі даўно фігуруе як саўладальнік бізнесаў, звязаных з Віктарам Шэйманам, "загадычкам гаспадаркай" Лукашэнкі.

Дакладны кошт участка невядомы. Але непадалёк 1 гектар зямлі прадаецца за $320 тысяч. Гэта значыць, участак, які атрымаў Лукашэнка, можа каштаваць каля $6,5 млн.

У Лукашэнкі знайшоўся кавалачак зямлі ля мора

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі