Смяротнасць ад інфекцый у 1-м квартале 2021-га ў 10 разоў большая, чым у 2020-м

Каранавірус / DW
Каранавірус / DW

Смяротнасць ад інфекцыйных захворванняў за першыя 4 месяцы 2021 года ў Віцебскай вобласці ў 10 разоў большая, чым за той жа перыяд 2020 года. Такія звесткі ад віцебскіх лекараў атрымала рэдакцыя Еўрарадыё.

Паводле статыстыкі, за першыя чатыры месяцы 2020 года ад інфекцыйных і паразітарных захворванняў у Віцебскай вобласці памерлі 68 чалавек, а сёлета — 688. Смяротнасць у 25 разоў павялічылася ў Лепельскім раёне, у 16 разоў — у Наваполацку, у 9 разоў — у Віцебску. Большая частка памерлых — гэта людзі, старэйшыя за працоўны ўзрост. У цэлым па Віцебскай вобласці гэта 546 чалавек (і 142 чалавекі працоўнага ўзросту).

Каранавірус лічыцца адным з інфекцыйных захворванняў, і, хутчэй за ўсё, такія змены ў статыстыцы тлумачацца менавіта пандэміяй COVID-19. Да афіцыйнай статыстыкі Мінздароўя ў Еўрарадыё не раз узнікалі пытанні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі