Смяротнасць расце, а медыцына ў глыбокім крызісе: як быць беларусу
Нават пасля таго, як сцішыўся кавід, у беларусаў вялікія праблемы з медыцынай / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Апошнімі гадамі ў Беларусі няўхільна расце смяротнасць. У справаздачах мясцовых чыноўнікаў гаворыцца, што паміраюць беларусы часцей за ўсё ад праблем з сістэмай кровазвароту або ад раку. Аднак такое тлумачэнне росту смяротнасці — хітрыкі, лічыць лекар Станіслаў Салавей.
На думку спецыяліста, справа ў каранавірусе. І хоць пандэмія сціхла, Беларусь будзе разграбаць праблемы яшчэ доўга праз крызіс у сістэме аховы здароўя.
Еўрарадыё даведалася, што рабіць беларусу, калі разлічваць на дзяржаву асабліва не даводзіцца, і якія праблемы са здароўем у жыхароў Беларусі ўсё ж такі праяўляюцца масава.
“Чалавек мог пражыць яшчэ і шэсць, і дзесяць гадоў”
Беларусы даволі рэдка паміраюць ад старасці. Такую выснову можна зрабіць, вывучаючы "Профілі здароўя" гарадоў, якія дасюль бывае публікуюць мясцовыя ўлады. Напрыклад, у Стоўбцах у 2021 годзе "асноўнымі прычынамі смяротнасці працаздольнага насельніцтва з'яўляюцца сардэчна-сасудзістыя, анкалагічныя захворванні, траўмы і атручванні", гаворыцца ў такім дакуменце. Прыкладна такая ж карціна ў 2021 годзе і ў іншых рэгіёнах, на якія ёсць дадзеныя ў доступе. Напрыклад, у Расонскім раёне, Шаркаўшчыне, Добрушы і Смаргоні.
Аднак у асноўных прычынах смерцяў вельмі малы працэнт хвароб органаў дыхання, а каранавіруса наогул нідзе няма. Напрыклад, смяротнасць ад хвароб органаў дыхання ў 2021 годзе ў Расонскім раёне склала ўсяго 3% ад агульнай колькасці смерцяў, заяўляюць чыноўнікі. А ў Шаркаўшчыне — 4,7%.
Пры гэтым у краіне сапраўды шмат людзей хварэюць на анкалогію і іншыя хваробы, ад якіх можна памерці. Недаабследаванасць можа стаць праблемай у будучыні, лічыць медык. Бо ў перыяд каранавіруса трапіць у паліклініку і на паўнавартаснае абследаванне было вельмі складана.
— Тое, што павінна былі ўхапіць у 2020 годзе — які-небудзь дыябет, ішэмічную хваробу сэрца, першую стадыю анкалагічнага захворвання — ухапілі ў 2022 годзе, калі людзі вярнуліся больш-менш да звыклага рытму.
Анкалогіі ў прынцыпе вельмі шмат у краіне. Гэта звязана і з экалагічнымі момантамі. І Чарнобыль... Не самае добрая якасць харчавання, не самая добрая сістэма аховы здароўя ў плане прафілактыкі анкалагічных захворванняў. Гэта даволі дорага. Праграм выяўлення анкалагічных захворванняў на ранніх стадыях у нас не тое, каб шмат.
На жаль, Беларусь — гэта нацыя, якая старэе, а анкалогія — гэта хвароба, якая часта асацыюецца з пажылым узростам.
Трэба змагацца з захворваннямі. Самім
Выходзіць, што людзі сутыкаюцца з сур'ёзнымі праблемамі. А ў медыцыне адток кадраў і глыбокі крызіс, адзначае эксперт. Што ж тады рабіць?
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.