У Мінску па-ранейшаму не хапае медыкаў

Не хапае больш за 1400 медсясцёр і каля 1300 дактароў-спецыялістаў / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Не хапае больш за 1400 медсясцёр і каля 1300 дактароў-спецыялістаў / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Медыцынскія спецыяльнасці па-ранейшаму застаюцца самымі запатрабаванымі на рынку працы Мінска. На 1 снежня сталічныя медустановы шукалі 1408 медсясцёр і 1288 дактароў-спецыялістаў. Гэта крыху менш, чым у мінулым месяцы.

Усяго ж сталічныя наймальнікі ў пачатку снежня шукалі больш за 24 тысячы работнікаў у самых розных сферах. Пра гэта паведамляе камітэт па працы, занятасці і сацабароне Мінгарвыканкама. Акрамя медыкаў на рынку працы дэфіцыт інжынераў, кухараў і кіроўцаў аўтамабіляў. Адкрытыя, у прыватнасці, 833 вакансіі інжынераў, 189 — выхавальнікаў, 107 — бухгалтараў. У дэфіцыце па-ранейшаму і рабочыя. На пачатак снежня для іх было адкрыта 14,6 тыс. вакансій (гэта 60% ад усіх прапановаў наймальнікаў). Мінскія прадпрыемствы і арганізацыі шукаюць 728 кухараў, 573 кіроўцаў аўтамабіляў, 546 прадаўцоў, 438 слесараў механазборачных работ. Акрамя таго, шмат прапановаў для электраманцёраў па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання, слесараў-рамонтнікаў, рабочых па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў, токараў і маляроў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі