Снегапад і мокры снег: сіноптыкі папярэджваюць пра надвор'е ў панядзелак

Надвор'е ў панядзелак / pixabay
Надвор'е ў панядзелак / pixabay

Беларускія метэаролагі папярэдзілі пра небяспечную пагодную з'яву.

“Уначы 3 студзеня па паўночна-ўсходняй палове рэспублікі чакаецца моцны снег, мокры снег”, — паведамілі ў беларускім гідраметцэнтры.

І сёння, 2 студзеня, трэба быць уважлівымі на дарогах. У другі дзень новага года ў шмат якіх раёнах краіны і ў Мінску чакаецца галалёд, на дарогах захаваецца галалёдзіца. 

На большай частцы Беларусі сёння пройдуць ападкі — галоўным чынам гэта будзе снег, што пераходзіць у дождж. Месцамі магчымы слабы туман.

Тэмпература паветра ў розных рэгіёнах краіны моцна адрозніваецца. На ўсходзе сёння можна чакаць да -6 °З, на захадзе — да +6 °З цяпла

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі