Sony, EMI, Warner могуць падаць у суд на сетку "Вконтакте"
Дзевяць буйных музычных праваўладальнікаў могуць падаць у суд на сацыяльную сетку "Вконтакте". Гаворка ідзе пра такія кампаніі, як Sony, EMI, Warner.
У выпадку, калі звароты будуць задаволеныя, сайт можа пазбавіцца запісаў такіх выканаўцаў, як Мадона, Linkin Park, Metallica, Beyonce, Б'янка, "Сплін", ДДТ, адзначае РБК.
Сацыяльная сетка "Вконтакте", якая стала адным з найбуйнейшых сховішчаў музыкі, не гатовая самастойна плаціць за творы ці спаганяць плату з карыстальнікаў. У якасці альтэрнатывы сайт прапануе стварыць платныя сэрвісы, аднак праваўладальнікі не згодныя з падобным падыходам.