S&P выключыў бонды Беларускага банка развіцця са сваіх індэксаў
Банк развіцця Рэспублікі Беларусь / yandex.ru
Амерыканскі індэксны правайдэр S&P Dow Jones Indices прыняў пастанову выключыць з 11 сваіх індэксаў бонды Расіі і Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце агенцтва.
Перад тым як прыняць рашэнне, S&P Dow Jones Indices "правёў кансультацыі з удзельнікамі рынку". Па іх выніках было абвешчана, што "ўсе аблігацыі эмітэнтаў, краінай рызыкі якіх з'яўляецца Расія ці Беларусь, будуць выключаныя з закранутых індэксаў". Бонды будуць выдаленыя з індэксаў 31 сакавіка.
Сярод прадпрыемстваў і арганізацый, чые аблігацыі больш не індэксуе S&P Dow Jones Indices, ёсць і Банк развіцця Рэспублікі Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.