Спецдакладчыца ААН заявіла, што не хапае слоў, каб апісаць рэпрэсіі ў Беларусі
Спецдакладчыца ААН Анаіс Марэн заявіла пра "жахлівыя рэпрэсіі" ў Беларусі супраць праваабаронцаў. У прыватнасці яна згадала пра сябраў пазбаўленага ў нашай краіне рэгістрацыі ПЦ "Вясна", якія знаходзяцца за кратамі. Гэтыя рэпрэсіі, кажа Марэн, "маюць непасрэдны негатыўны ўплыў на нашу здольнасць у Жэнэве адсочваць абвінавачанні ў парушэнні правоў чалавека, збіраць доказы і належным чынам паведамляць аб рэпрэсіях". Спецдакладчыца ААН лічыць, што "гэта, пэўна, невыпадкова", паведамляе Радыё Свабода.
"Летась я ацаніла сытуацыю ў Беларусі як катастрафічную, — працягвае Анаіс Марэн. — Мне цяпер не хапае слоў, каб выказаць сваю інтэрпрэтацыю сітуацыі. Я не магу сабе ўявіць, што можа быць яшчэ горш".
У Беларусі на сённяшні дзень палітвязнямі прызнаныя 659 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.