Спецслужбы распрацавалі спосабы абходу абароны інфармацыі ў інтэрнэце
Пра гэта сёння піша ўплывовае амерыканскае выданне New York Times.
Паводле звестак газеты, якая спасылаецца на дакументы са збору Эдварда Сноўдэна, Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША і брытанскія спецслужбы распрацавалі разнастайныя спосабы "ламаць" крыптаграфічную абарону, якой карыстаюцца карыстальнікі інтэрнэта па ўсім свеце. Яны дзейнічалі з 2000 года ў рамках зусім сакрэтнай праграмы, якая мае назву "Bullrun".
Спецслужбы атрымалі на гэта мільярды долараў, выкарыстоўвалі магутныя суперкампутары, супрацоўнічалі з нейкімі кампаніямі, якія ўстаўлялі адмысловыя "заднія дзверы" ў сваё праграмнае забеспячэнне.
Як піша New York Times, адна з брытанскіх спецслужбаў некалькі гадоў спрабавала атрымаць доступ да інтэрнэт-трафіка Facebook, Google, Yahoo і Microsoft.
Фота — АР