"Спецвытворчасць" пачалі на дзяўчыну загінулага ў Кіеве беларуса
Бажэна Жолудзь
Следчы камітэт пачаў "спецвытворчасць" на Бажэну Жолудзь. Гэткія крымінальныя справы папярэднічаюць завочнаму суду.
Бажэна Жолудзь — рэчыцкая актывістка. Яна была сяброўкай Віталя Шышова — кіраўніка "Беларускага дому ва Украіне", якога знайшлі павешаным у Кіеве ў 2021-м годзе.
Бажэне Жолудзь інкрымінуюць чатыры артыкулы Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 179 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці), арт. 188 КК (Паклёп), ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), арт. 391 КК (Абраза суддзі).
На Бажэну Жолудзь пачыналі ўжо крымінальную справу ў жніўня 2021-га — за ўдзел у акцыях каля беларускай амбасады ў Кіеве. Дзяўчына ад жніўня 2020-га жыве па-за межамі Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.