Спектакль-хіт Купалаўскага пакажуць у новым аўтакінатэатры
Запіс “Шляхціца Завальні, або Беларусі ў фантастычных апавяданнях”, аднаго з самых папулярных спектакляў з рэпертуара Купалаўскага тэатра, пакажуць на экране новага аўтакінатэатра ў Мінску. Як паведамляе kupalauski.by, убачыць пастаноўку ў новым фармаце можна будзе 10 ліпеня. Высокаякасны запіс спектакля пакажуць на вялікім святлодыёдным экране (14 на 8 метраў) аўтакінатэатра па адрасе праспект Пераможцаў, 20,2 (ён знаходзіцца на пляцоўцы за Футбольным манежам). Пачатак у 20:30.
Падкрэсліваецца, што "гэты іміджавы праект створаны адмыслова для папулярызацыі Купалаўскага тэатра і нацыянальнай культуры".
“Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” — гэта візітоўка тэатра. Яго прэм'ера адбылася год таму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.