Спонсар тэрарызму: ці прызнае ім Лукашэнку Захад — стрым з Харытонавым
Нягледзячы на вайну, якую Расія развязала ва Украіне, Захад і найперш ЗША не спяшаюцца надаваць гэтай краіне статус спонсара тэрарызму. У той жа час з ініцыятывай надання такога статусу Беларусі выступае Украіна. І калі ў прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл атрымалася дамагчыся, каб на беларусаў ЕС не накладаў візавы бан, як на расіян, то што чакае ініцыятыву наконт прызнання нашай краіны спонсарам тэрарызму, пытанне адкрытае.
Што азначае статус краіны “спонсар тэрарызму” і ці магчыма, што яго атрымае Беларусь? Ці застаецца беларускае пытанне актуальным для заходніх палітыкаў? Што можа стаць “чорным лебедзем” для Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае медыяэксперт і эксперт iSANS, палітычны аглядальнік Серж Харытонаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.