"Вычварнасць абставінаў". "Справа Коржыча" вяртаецца пасля 20-дзённага перапынку
У судзе Маскоўскага раёна Мінска. Фота: Еўрарадыё
У Мінску пасля 20-дзённага перапынку працягваюцца судовыя паседжанні па крымінальнай справе аб гібелі 21-гадовага салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча ў навучальным цэнтры ў Печах. Абвінавачванне выстаўленае тром сяржантам: Яўгену Бараноўскаму, Ягору Скуратовічу і Антону Вяжэвічу.
18 верасня ў "справе Коржыча" быў абвешчаны перапынак для праверкі Следчым камітэтам паказанняў абвінавачаных сяржантаў пра ціск на допытах у КДБ.
Еўрарадыё вядзе анлайн з суда Маскоўскага раёна Мінска: