"Справа Шанталосава” пагражае санкцыямі УЕФА супраць беларускага футболу?
Першую ў Беларусі крымінальную справу аб “купленых” футбольных матчах следчыя Генеральнай пракуратуры Беларусі перадалі сваім расійскім калегам. Прадстаўнікі Шанталосава сцвярджаюць, што да суда яна не дойдзе. Затое дойдзе да УЕФА. І беларускі футбол чакаюць сур’ёзныя штрафныя санкцыі. Нагадаем, што крымінальную справу па артыкуле 253 “Подкуп удзельнікаў і арганізатараў прафесійных спартовых спаборніцтваў і відовішчных камерцыйных мерапрыемстваў” распачалі яшчэ ў чэрвені 2005 года. Тычылася яна двух адборачных матчаў чэмпіяната Еўропы-2004: 6 верасня Беларусь – Чэхія і 10 верасня Малдова – Беларусь. Журналісты газеты “Преcсбол” прадаставілі доказы, што матчы былі “купленыя” і Беларусь прайграла з неабходным для расійскіх букмекераў лікам -- 1:3 і 2:1 адпаведна. Дамаўляўся аб куплі-продажы матчаў з футбалістамі былы галкіпер зборнай Валеры Шанталосаў. Галоўным сведкам па справе выступаў калега галкіпера па зборнай Генадзь Туміловіч.
Пастанову аб прыцягненні Шанталосава ў якасці абвінавачанага беларускія праваахоўнікі вынеслі толькі 25 сакавіка 2007 года. Галоўны рэдактар газеты “Прессбол” Уладзімір Беражкоў сцвярджаў, што заказчыкі футбольнай афёры -- маскоўская мафія. Футбалістам, якім прапаноўвалі “прадаць” матч, давалі каля 40 тысяч долараў. А заказчыкі на гэтых двух матчах зарабілі каля 500 тысяч долараў.
Як стала вядома Еўрарадыё, беларуская Генпракуратура нечакана вырашыла не накіроўваць справу ў беларускі суд, а перадала яе расійскім калегам. Нібыта, па хадайніцтве адвакатаў Шанталосава. Але беларускі адвакат футбаліста Ганна Бахціна сцвярджае, што такой заявы не пісала.
Ганна Бахціна: “Я заўсёды пісала хадайніцтвы аб спыненні крымінальнай справы, бо там няма складу злачынства. Іншых хадайніцтваў я не пісала”.
Еўрарадыё звярнулася да самога Валерыя Шанталосава, каб даведацца, ці не накіроўваў такое хадайніцтва яго расійскі адвакат. Футбаліст запэўніў, што і той не рабіў ніякіх запытаў у беларускую Генпракуратуру.
Валеры Шанталосаў: “Расійскі адвакат на сто адсоткаў гэтага не рабіў”.
І параіў пагаварыць з футбольным экспертам, арбітрам маскоўскай калегіі суддзяў па футболе Мікалаем Асташыным, які па просьбе футбаліста займаецца незалежным расследаваннем па яго справе. Еўрарадыё звязалася з экспертам і даведалася ад яго, што Шанталосаў вырашыў перайсці ў наступ і сам абвінавачвае Туміловіча ў “пакупцы” матчаў.
Па словах эксперта, праведзенае ім расследаванне сапраўды пацвердзіла факт спробы “купіць” узгаданыя матчы. Але ўжо не Шанталосавым, а Туміловічам.
Мікалай Асташын: “Падчас прыезду ў Стайкі Шанталосава 2 верасня 2003 года яму некалькі футбалістаў расказалі, што Туміловіч сам прапаноўваў хлопцам нейкую дзіўную гульню гуляць”.
Далей пачаліся самыя сапраўдныя шпіёнскія гульні. Два галкіперы зборнай не любілі адзін аднаго. Шанталосаў, па словах эксперта, захацеў вывесці Туміловіча “на чыстую ваду” і пачаў яго правакаваць, заводзячы гаворкі аб купленых матчах. А ўсе размовы запісваў. Тое ж рабіў і Туміловіч. Дзе зараз запісы Шанталосава -- не вядома. А Туміловіч свае аддаў у “Прессбол”, з чаго і закруцілася ўся справа.
І галоўны рэдактар “Прессбола”, і беларускія следчыя неаднаразова ўзгадвалі нейкага таемнага чалавека “П”. Ён прыязджаў у Стайкі напярэдадні матча з Чэхіяй і ў Ціраспаль, напярэдадні матча з Малдовай, і нібыта вёў ад імя Шанталосава перамовы з футбалістамі аб “куплі” матчаў. Па словах эксперта, гэтым таемным чалавекам быў вядомы маскоўскі журналіст “Спорт-экспресса”, зараз прэс-аташэ раменскага клуба “Сатурн” Міхаіл Пукшанскі. І тое, што пра гэтыя размовы Туміловіч і іншыя футбалісты, якім ён рабіў падазроныя прапановы, не паведамілі футбольнаму кіраўніцтву, можа сёння выліцца ў сур’ёзныя непрыемнасці для ўсяго беларускага футболу.
Мікалай Асташын: “Чаму спадар Туміловіч не заявіў пра гэтыя размовы перад гульнёй? Ён абавязаны быў гэта заявіць кіраўніцтву, кіраўніцтва Федэрацыі абавязана было паведаміць камісару УЕФА. А зараз УЕФА па гэтай крымінальнай справе пачне расследаванне, бо Беларусь утаіла гэты факт наконт куплі альбо спробы подкупу. І зараз Беларусь чакаюць вельмі жорсткія санкцыі. Ажно да дыскваліфікацыі. Мы ўжо туды накіравалі дакументы, і зараз УЕФА будзе прызначаць сваіх камісараў”.
Патлумачыў эксперт, і чаму беларуская Генпракуратура перадала справу расійскаму боку.
Мікалай Асташын: “Беларускі бок вырашыў такім чынам пазбавіцца ад гэтых дакументаў, якія ў іх ляжаць. Яны справу і закрыць не могуць, і ў суд адвезці не могуць. Яны перадалі іх Расіі, каб Расія з імі разабралася, дала афіцыйны адказ, што не будуць з-за грубых парушэнняў яе разглядаць. І беларускі бок пасля гэтага скажа, што не хоча гэтым займацца і накіруе справу ў архіў”.
Парушэнняў жа ў справе, па яго словах, больш чым дастаткова.
Мікалай Асташын: “Каб ісці ў суд, неабходная даказальная база. Хаця б вочная стаўка Пукшанскага і Шанталосава, Шанталосава з Туміловічам і Туміловіча з Пукшанскім. Калі гэтых вочных ставак не будзе, ні адзін суд справу не возьме, бо любы адвакат разваліць яе ў 5 хвілін. Запіс размовы Шанталосава з Туміловічам суд не прыме нават на тэрыторыі Беларусі. Запіс, зроблены незаконна, не мае права разглядацца, і суддзі не маюць права яго разглядаць”.
Галоўны рэдактар “Прессбола” Уладзімір Беражкоў паведаміў Еўрарадыё, што яму неаднаразова прапаноўвалі перадаць доказы па “купленых” матчах УЕФА. Каб такім чынам падставіць беларускі футбол пад санкцыі з боку гэтай міжнароднай арганізацыі. Кажа, не захацеў. Бо футбол не вінаваты, што яго купляюць і прадаюць. І паведаміў, што Туміловіч паведамляў свайму кіраўніцтву пра спробы падкупіць яго.
Уладзімір Беражкоў: “Мне вядома, што Туміловіч давёў да ведама кіраўніцтва, у прыватнасці першага намесніка старшыні Вергіенкі і галоўнага трэнера зборнай Байдачнага. Гэта адбылося ў Малдове, калі яму паступіла прапанова “прадаць” гульню”.
Па словах рэдактара “Прессбола”, ён выступаў супраць таго, каб “справу Шанталосава” перадавалі ў Расію. Нават ліст з тлумачэннямі, чаму гэтага не трэба рабіць, пісаў следчым. Кажа, што гэтага неафіцыйным шляхам дабіліся адвакаты абвінавачанага. Цяпер, упэўнены журналіст, справу абавязкова разваляць, і да суду яна не дойдзе.