Спроба штурму адміністрацыі ўкраінскага прэзідэнта (відэа)
Пратэстоўцы на трактары спрабуюць прарваць спецназаўскае ачапленне.
Спрабуючы прарваць спецназаўскае ачапленне каля адміністрацыі ўкраінскага прэзідэнта, пратэстоўцы выкарыстоўваюць трактар. Таксама людзі ў масках закідваюць байцоў “Беркута” петардамі, фаерамі і кавалкамі маставой. Яны патрабуюць перамоваў з кіраўніцтвам спецназа. Па звестках карэспандэнта УНН, некаторыя маладзёны ўзбройваюцца дубінкамі і электрашокерамі. Тым часам, людзі каля Кабміна заклікаюць міліцыю перайсці на іх бок.