Спявак Прынс мог памерці ад перадазіроўкі лекаў

Спявак Прынс мог памерці ад перадазіроўкі лекаў

Следчыя з амерыканскага штата Мінесота разглядаюць у якасці адной з версій нечаканай смерці спевака Прынса перадазіроўку лекавых прэпаратаў.

Агенцтва Асашыэйтэд прэс са спасылкай на неназваную крыніцу ў праваахоўных органах паведамляе, што следчыя правяраюць, ці прымаў Прынс болепаталяльныя, якія маглі прывесці да смяротнага выніку. Раней амерыканскія СМІ пісалі, што ў апошнія тыдні спявак цяжка хварэў на грып.

15 красавіка яго асабісты самалёт здзейсніў незапланаваную пасадку ў штаце Ілінойс, бо артысту спатрэбілася экстраная медыцынская дапамога. Следчыя таксама хочуць высветліць, ці суправаджаў музыку доктар падчас гэтага палёту

Пасля прызямлення Прынса даставілі ў лякарню, дзе яму аказалі дапамогу ў сувязі з інтаксікацыяй апіоіднага абязбольвальнага.

Нягледзячы на шпіталізацыю, ужо на наступны дзень Прынс выступіў з канцэртам. Праз шэсць дзён яго знайшлі мёртвым у ліфце ўласнага дома ў Мінесоце. Спеваку было 57 гадоў.

Судмедэксперты прыйшлі да высновы, што смерць Прынса не была вынікам самазабойства.

Напярэдадні ўлады Мінесоты атрымалі ордэр на вобшук у доме артыста, а таксама ў яго гуказапісвальнай студыі. Апроч таго, суд дазволіў уладам часова захоўваць у таямніцы вынікі расследавання, паведамляе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі