Спыненая аўтакалона апазіцыі, якая рухалася да рэзідэнцыі Януковіча (фота)

Рэзідэнцыя Віктара Януковіча знаходзіцца пад Кіевам, у вёсцы Новыя Пятраўцы. Аднак міліцыя перакрыла шлях аўтакалоне. На дарозе былі пастаўленыя чатыры аўтобусы спецпадраздзялення "Беркут". Ідуць перамовы паміж міліцыянтамі і апазіцыянерамі.

Нагадаем, масавыя акцыі пратэсту пачаліся ў Кіеве і іншых гарадах краіны пасля таго, як украінскі ўрад адмовіўся падпісаць дамову аб асацыяцыі з Еўрасаюзам. У ноч на 30 лістапада ў Кіеве спецпадраздзяленне МУС "Беркут" разагнала "Еўрамайдан" — бестэрміновы мітынг прыхільнікаў еўраінтэграцыі.

Сутыкненні працягнуліся ў нядзелю. Мітынгоўцы ўдзень 1 снежня адбілі ў міліцыі Майдан Незалежнасці. Шматтысячная калона на чале з лідарамі апазіцыі Арсенем Яцанюком, Віталём Клічком і Алегам Цягнібокам прыйшла туды ад парка Шаўчэнкі. Міліцыянты спешна адступілі. Там сабраліся сотні тысяч чалавек.


Патрабаванні ўкраінскай апазіцыі да ўлады
 


Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі