Стала вядома, грамадзян якіх краін не пусцяць на рэйсы Turkish Airlines у Мінск
Авіякампанія Turkish Airlines пацвердзіла ранейшую інфармацыю РАР, што грамадзян шэрагу краін Блізкага Усходу не пусцяць на яе рэйсы ў Мінск. У "чорным спісе" — Сірыя, Ірак і Емен. Выключэнне складаюць толькі ўладальнікі дыпламатычных пашпартоў. Пра гэта напісаў у Twitter кіраўнік бюро міжнароднай палітыкі прэзідэнта Польшчы Якуб Кумах.
Turkish Airlines potwierdziły, że nie będą odtąd przyjmować na pokłady samolotów do Mińska obywateli Iraku, Syrii i Jemenu z wyjątkiem posiadaczy paszportów dyplomatycznych. W imieniu @prezydentpl dziękuję wszystkim, którzy uczestniczą w rozmowach w tej sprawie.
— Jakub Kumoch (@JakubKumoch) November 11, 2021
Пасля з'яўлення ў еўрапейскіх СМІ інфармацыі, што Еўрасаюз разглядае магчымасць увядзення санкцый супраць Turkish Airlines з-за сітуацыі з мігрантамі на польска-беларускай мяжы, авіякампанія пачала энергічна адмаўляць сваё дачыненне да гэтай справы. Па даных РАР, яшчэ адным крокам Turkish Airlines мусіць быць абмежаванне супрацоўніцтва з "Белавія".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.